Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 30 Жнівень 2017 16:08

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца сустрэча рэктара Андрэя Караля з першакурснікамі

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Кароль 30 і 31 жніўня 2017 года сустрэнецца з лепшымі першакурснікамі.

Сустрэчы пройдуць у 11.00 у актавай зале па вул. Леніна, 32.

Купалаўцаў чакае насычаная канцэртная праграма і ўрачыстая цырымонія ўручэння сімвалічнага Студэнцкага білета і Ключа Ведаў.