Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 31 Жнівень 2017 09:30

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё музейнай экспазіцыі «Ад гімназіі да ўніверсітэта»

Урачыстая цырымонія адкрыцця экспазіцыі адбудзецца 31 жніўня 2017 года ў 9.30 у галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Ажэшка, 22.

Цырымонія адкрыцця гістарычнай экспазіцыі дасць магчымасць прыадчыніць заслону часу, пашырыць музейны комплекс універсітэта для цяперашніх і будучых прадстаўнікоў купалаўскай супольнасці.