Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 27 Сакавік 2018 09:07

Расійскі фотарэпарцёр, лаўрэат самай прэстыжнай прэміі ў галіне фотажурналістыкі World Press Photo Уладзімір Песня сустрэнецца з гродзенскай моладдзю ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Тэма сустрэчы - «Спорт і палітыка ў люстэрку журналістыкі».

Задаць пытанні аднаму з лепшых сусветных майстроў рэпартажнай фатаграфіі можна будзе 27 сакавіка ў 15.00 па адрасе вул. Ажэшка, 22, аўд. 318.

Сустрэча праводзіцца ў рамках Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці па ініцыятыве ГА «Беларускі саюз журналістаў» і Міжнароднага медыя-клуба «Фармат-А3» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, газеты "Гродзенская праўда", Цэнтра па сувязях з грамадскасцю, кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.