Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 01 Верасень 2018 09:30

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 1 верасня адзначаць агульнаўніверсітэцкі Дзень ведаў. Студэнты і навучэнцы каледжаў, якія ўваходзяць у структуру навучальнай установы, збяруцца на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга (вул. Ажэшкі, 22). Перад купалаўцамі з прывітальным словам выступіць рэктар Ірына Кітурка і запрошаныя госці. Пачатак мерапрыемства ў 9.30.