Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 10 Лістапад 2018 10:00

Унікальны фестываль навукі «Фізіка вакол нас» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў трэці раз

Мерапрыемства збярэ юных фізікаў у ГрДУ імя Янкі Купалы 10 лістапада.

Удзельнікаў пазнаёмяць з найноўшымі распрацоўкамі ў галіне фізікі, інфарматыкі, электронікі і робататэхнікі ў рамках займальных дэманстрацый і майстар-класаў ад навукоўцаў і студэнтаў універсітэта, а таксама партнёраў фестывалю.

Рабятам прапануюць прыняць удзел у крыя-шоу з вадкім азотам, займальных аптычных эксперыментах і дэманстрацыях, эксперыментах з лазерамі і электрычнымі разрадамі. Навучэнцы даведаюцца аб 3D-друкарках і сканарах з інтэрактыўнай дэманстрацыяй, што такое віртуальная (VR) і дапоўненая (AR) рэальнасць, змогуць стварыць аб'ёмную постаць героя, памаляваць 3D-ручкамі, прадэманстраваць свае веды ў навуковым квэсце, а таксама наведаць суперкамп'ютэрны цэнтр ГрДУ імя Янкі Купалы і лабараторыю малекулярнай спектраскапіі і оптыкі наноструктур.

У праграме фестывалю прадугледжаны круглы стол «SOFT + HARD = PHYSICS!» для старшакласнікаў, а таксама навучэнцаў каледжаў, прысвечаны інфармацыйным тэхналогіям, іх непарыўнай сувязі з фізікай і перспектывам атрымання адукацыі і працаўладкавання ў IT-індустрыі. Удзельнікі ў свабодным фармаце абмяркуюць перспектывы IT-індустрыі, высокія тэхналогіі і магчымасці працаўладкавання маладых спецыялістаў. Таксама для дзяцей будзе прадстаўлена новая спецыяльнасць фізіка-тэхнічнага факультэта «Камп'ютарная фізіка» з кваліфікацыяй выпускніка «Фізік. Праграміст».

 

10469 2