Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 03 Чэрвень 2020 11:12

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Рыгор Курышка

kuryshkoРыгор Фядосавіч Курышка нарадзіўся 20 верасня 1928 года ў вёсцы Гірск Кобрынскага павета Палескага ваяводства. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькам быў сувязным партызанскага атрада імя Катоўскага Брэсцкага злучэння.

Рыгор Курышка ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945», «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна», «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту», «40 гадоў Узброеных Сіл СССР», «50 гадоў Узброеных Сіл СССР», «60 гадоў Узброеных Сіл СССР», «70 гадоў Узброеных сіл СССР», «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945», памятным знакам «Партызан Беларусі».

З 1958 па 1967 год Рыгор Фядосавіч Курышка быў выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры замежных моў. З 1975 году - загадчыкам кафедры замежных моў, дацэнтам кафедры нямецкай мовы. З 1980 года - дацэнтам кафедры замежнай мовы, з 1995 года - дацэнтам кафедры нямецкай мовы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працаваў да 2002 года.

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.