Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 17 Жнівень 2020 11:53

17 жніўня адкрыецца Летняя школа факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы

Правесці апошнія два тыдні канікул з карысцю прапануе вучням 6 – 10 класаў сярэдніх школ і гімназій. Вопытныя выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта дапамогуць удзельнікам Летняй школы разабрацца са складаным матэрыялам, а таксама ў працэсе паўтарэння пройдзенага матэрыялу – ліквідаваць магчымыя прабелы ў ведах. Слухачам Летняй школы факультэта давузаўскай падгрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы будзе прапанавана выбраць для паглыбленага вывучэння менавіта тыя прадметы з школьнай праграмы, якія іх цікавяць больш за ўсё.

Заняткі ў Летняй школе будуць праходзіць як у вочнай, так і ў дыстанцыйнай форме. Навучанне працягнецца з 17 па 28 жніўня, заяўкі прымаюцца да 12 жніўня. Больш падрабязную інфармацыю і анкету, якую неабходна запоўніць для рэгістрацыі, шукайце на сайце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.