Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 11 Май 2023 21:00

Запрашаем прыняць удзел у гарадской гісторыка-краязнаўчай гульні "Мой Гродна"

МЕСЦА І ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ ГУЛЬНІ

Гульня праводзіцца па тэрыторыі Гродна 11 мая 2023 года. Збор каманд у 10. 00 (аўд. 318, вул. Ажэшкі, 22).

УДЗЕЛЬНІКІ ГУЛЬНІ

У гульні бяруць удзел каманды ад сярэдніх школ г.Гродна ў складзе 6 чалавек (5 вучняў 8-11 класаў і кіраўнік каманды). Для ўдзелу ў гульні неабходна падаць заяўку (прыкладаецца) на электронную пошту prkomgrsu@mail.ru .

ПРАВІЛЫ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ГУЛЬНІ

Кожная каманда мае назву і можа мець асобную форму.

Адзін з членаў каманды - капітан. Каманда папярэдне рыхтуе 5 аўтарскіх пытанняў (пытанне, адказ, крыніца адказу і дасылае арганізатарам гульні разам з заяўкай).

Арганізатары гульні рыхтуюць заданні для "кропак" на маршруце ў горадзе: па тры пытанні рознага ўзроўню складанасці.

Арганізатарамі рыхтуюцца маршруты для кожнай каманды па розных траекторыях.

Камандзе неабходна на працягу 2-3 гадзін прайсці ўсе кропкі і адказаць на пытанні.

Агульная колькасць балаў запісваецца ў маршрутным лісце каманды чальцамі журы.

Каманда, якая першай праходзіць усе пункты маршруту і вяртаецца на старт, атрымоўвае дадатковыя балы. Конкурс капітанаў праводзіцца пасля спаборніцтваў па горадзе і ўключае розныя віктарыны па гісторыі г.Гродна.