Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 10 Студзень 2025 11:17

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у навагоднім турніры па кібербяспецы «New Year CTF 2025»

photo 5190553971507454967 yПраводзіць навагоднія турніры – добрая традыцыя кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Запрашаем да ўдзелу студэнтаў і выпускнікоў універсітэта, школьнікаў, спецыялістаў камп'ютарнай бяспекі і ўсіх ахвочых паспрабаваць свае сілы ў кібертурніры.

Турнір даступны па спасылцы. Для ўдзелу дастаткова самастойна зарэгістравацца (рэгістрацыя справа ўверсе на галоўнай старонцы) і стварыць каманду да 3-х чалавек.

Турнір будзе адкрыты з 20:00 12 студзеня да 20:00 14 студзеня 2025 года.