Конкурс стаў выдатнай пляцоўкай для моладзі, якая жадае выказаць свае думкі і эмоцыі праз паэзію і паглыбіць свае моўныя веды. Працы студэнтаў ацэньвала журы, якое складаецца з выкладчыкаў кафедры англійскай філалогіі Купалаўскага ўніверсітэта, якія адзначылі высокі ўзровень прадстаўленых перакладаў і творчы падыход удзельнікаў.
Па выніках конкурсу былі вызначаны пераможцы. Прызавыя месцы занялі студэнты спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (выкладанне)» – Валерыя Булачкіна, Максім Вяруцін, Улада Волкава, Дар'я Кардаш, Арцемій Лазар, Кацярына Ляшук, Вера Матсапаева, Ганна Музыка, Аляксандра Пілецкая, Ганна Падгайна і Дар'я Швая.
Акрамя таго, у бліжэйшы час плануецца падрыхтоўка электронных зборнікаў перакладаў, якія будуць размешчаны на сайце філалагічнага факультэта. Гэта дасць магчымасць усім ахвочым азнаёміцца з работамі студэнтаў і ацаніць іх таленты ў галіне перакладу. Конкурс «Натхненне-2025» стаў сімвалам творчасці і міжкультурнай камунікацыі.