Сустрэча пачалася з экскурсіі па Музеі ўніверсітэта, дзе выпускнікі змаглі зноў акунуцца ў атмасферу студэнцкага жыцця, узгадаць важныя моманты свайго навучання і ўбачыць, як універсітэт змяніўся за гады.
Пасля экскурсіі мерапрыемства прадоўжылася за круглым сталом «Сустрэча выпускнікоў фізіка-матэматычнага факультэта 1975». Падчас размовы дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Андрэй Праневіч расказаў пра сучасныя дасягненні факультэта, адукацыйныя праграмы і перспектывы для студэнтаў. Ён падкрэсліў, як важна падтрымліваць сувязь паміж выпускнікамі і ўніверсітэтам, а таксама дзяліцца вопытам і ведамі з маладым пакаленнем.
– Мы ганарымся нашымі выпускнікамі, якія дабіліся значных поспехаў у розных сферах. Ваш уклад у навуку і адукацыю неацэнны, і мы рады бачыць вас зноў у родных сценах, – адзначыў Андрэй Праневіч.
Працягнуў сустрэчу дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Генадзь Гачко, які прадставіў кароткі агляд на фізіка-тэхнічны факультэт і яго адукацыйныя магчымасці. Ён расказаў аб новых напрамках і ініцыятывах, якія дапамагаюць студэнтам паспяхова адаптавацца да сучасных патрабаванняў рынку працы.
– Сёння наш факультэт прапануе унікальныя магчымасці для навучання і навуковай працы. Мы імкнемся забяспечыць нашым студэнтам усе неабходныя ўмовы для рэалізацыі іх патэнцыялу, – падкрэсліў Генадзь Гачко.
Да ўдзельнікаў сустрэчы далучылася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Яна прывітала выпускнікоў і выказала падзяку за іх уклад у развіццё ўніверсітэта і айчыннай адукацыі. Ірына Фёдараўна адзначыла важнасць такіх мерапрыемстваў для ўмацавання сувязей паміж пакаленнямі і перадачы вопыту маладым спецыялістам.
– Вашы дасягненні натхняюць новае пакаленне студэнтаў, і мы ганарымся тым, што вы сталі часткай гісторыі Купалаўскага ўніверсітэта. Мы спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва і падтрымку, – сказала Ірына Кітурка.
Напрыканцы сустрэчы рэктар уручыла выпускнікам памятныя сувеніры ад Купалаўскага ўніверсітэта.
Удзельнікі мерапрыемства абмяняліся кантактамі, падзяліліся ўспамінамі і выказалі спадзяванне на хуткую новую сустрэчу. Гэтая падзея стала не толькі магчымасцю ўзгадаць лепшыя моманты студэнцкага жыцця, але і важным крокам да ўмацавання супольнасці выпускнікоў, якая працягвае жыць і развівацца, нягледзячы на час і адлегласць.