Першае месца заняла Дзіяна Юрчак, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Псіхалогія», з дакладам «Перажыванне адзіноты з рознымі матывацыйнымі сістэмамі ў юнацкім узросце». Ганаровае трэцяе месца дасталася Аляксандры Струк за даклад «Эмацыйны стан дзіцяці-дашкольніка і стыль бацькоўскага выхавання», а таксама Карыне Ярдонавай з працай «Здольнасць да смакавання пазітыўных падзей з розным узроўнем выяўленасці трывожнасці ў студэнтаў». Навуковым кіраўніком студэнтаў-купалаўцаў выступіла загадчык кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Анжэла Пеўнева.
Віншуем з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых поспехаў у даследчай дзейнасці!