Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 31 Ліпень 2025 10:54

Запрашаем купалаўцаў паглядзець кіно пад адкрытым небам

pexels clickerhappy 390089У Гродне зноў з'явілася магчымасць наведаць кінасеансы openair. Лакацыі адкрылі ў двух кропках горада.

З пятніцы па нядзелю кінафільмы можна паглядзець бясплатна адразу ў двух маляўнічых мясцінах Гродна. Першае - у гістарычным цэнтры горада, на летняй пляцоўцы кінатэатра "Чырвоная зорка", ва ўнутраным дворыку. Для наведвальнікаў там добраўпарадкаваны мяккія сядзенні, столікі і парасоны. Уваход вольны, фільмы паказваюць тыя ж, што і ў асноўным пракаце.

Другая лакацыя - на беразе возера Юбілейнага. Там праводзяць сеансы аўтакіно. Тут з надыходам цемры (пачынаючы з 22.30) можна паглядзець навінкі пракату з салона ўласнага аўтамабіля альбо проста ўладкаваўшыся на пледзе.

Прапануем і купалаўцам атрымаць асалоду ад кіно на свежым паветры!