Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 13 Жнівень 2025 15:19

Удзельнікі Летняй школы беларускай мовы і культуры наведалі гістарычныя мясціны Гродзенскай вобласці

20250813 114418Сення, 13 жніўня, удзельнікі Летняй школы «Пад светлым іменем Купалы» выехалі за межы Гродна, каб глыбей пагрузіцца ў беларускую культуру. Яны наведалі каталіцкі храм у аграгарадку Тракелі Воранаўскага раена, турыстычны комплекс «Вольны Мельнік» у аграгарадку Дворышча Лідскага раена і Дварышчанскі дом культуры.

Першым прыпынкам стаў Касцел Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў аграгарадку Тракелі. Гэты касцел з'яўляецца помнікам архітэктуры і драўлянага дойлідства пачатку 19-га стагоддзя. Падчас экскурсіі ўдзельнікі Летняй школы даведаліся пра гісторыю касцела, а таксама пра галоўную яго каштоўнасць – абраз Маці Божай Тракельскай.

Далей вандроўцы накіраваліся ў турыстычны комплекс «Вольны Мельнік». Ен размешчаны на месцы старадаўняга фальварка, якім валодалі прадстаўнікі шляхты. Гуляючы па маляўнічай тэрыторыі комплексу, слухаючы пра жыцце таго часу і разглядаючы экспанаты, экскурсанты пагрузіліся ў часы сярэднявечнай Беларусі.

Апошнім прыпынкам стаў Дварышчанскі дом культуры, дзе ўдзельнікаў Летняй школы беларускай мовы і культуры пазнаемілі з побытам старажытных беларусаў.

Такія мерапрыемствы не толькі пашыраюць кругагляд замежных гасцей, але і выклікаюць жывую зацікаўленаць беларускай гісторыяй, культурай ды мовай.