Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Жнівень 2025 09:37

«Нёман» супраць «Раё Вальякана»: падтрымаем любімы футбольны клуб разам

photo 5289665276780082235 y28 жніўня гульцы футбольнага клуба «Нёман» зноў згуляюць супраць іспанскай каманды «Раё Вальякана».

У першым матчы 21 жніўня гульцы «Нёмана» саступілі перамогу іспанцам з лікам 0:1, і зараз ім трэба паказаць сваю сілу і зацятасць у дасягненні мэты ў Мадрыдзе.

Ужо сёння ў 21:00 на плошчы Савецкай будзе арганізавана прамая трансляцыя, дзе кожны ахвочы зможа акунуцца ў спартыўную атмасферу.

Да пачатку матча арганізатары падрыхтавалі насычаную забаўляльную праграму: квізы, выступленне кавер-бэнда, аўтограф-сесія пераможцы першых Рэспубліканскіх спаборніцтваў па дрыфтынгу «Гран-пры Гродна 2025» пілота каманды Фонбет Рэйсінг– Паўла Капшая і многае іншае.

Таксама а 20:10 каля ЦУМа можна далучыцца з урачыстага марша фанатаў.

Купалаўцы, бярыце сяброў і прыходзьце падтрымаць любімую каманду!