Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Верасень 2025 17:02

Служыць Радзіме гатовы: курсанты першага курса ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць ваенную прысягу

IMG 9730 2Урачыстае мерапрыемства адбудзецца 6 верасня ў 11:00 на Кургане Славы.

У новым навучальным годзе рады курсантаў Купалаўскага ўніверсітэта папоўнілі 55 будучых афіцэраў. У апошні месяц лета рабяты ўжо былі ў страі - праходзілі пачатковую прафесійную падрыхтоўку. Цяпер іх чакае адна з найважнейшых падзей – прыняцце ваеннай прысягі.

Будучыя афіцэры ва ўрачыстай абстаноўцы прымуць ваенную прысягу, пацвярджаючы сваю гатоўнасць служыць Радзіме і абараняць яе інтарэсы. Гэта важная падзея стане сімвалам іх уступлення ў рады Узброеных Сіл і набыцця новага статусу.

Запрашаем купалаўцаў стаць сведкамі ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага прыняццю ваеннай прысягі курсантамі першага курса ваеннага факультэта.