Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Верасень 2025 13:48

Купалаўцы далучыліся да маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы

8G0A7551Учора, 7 верасня, студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы падключыліся анлайн да пленарнага пасяджэння Маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы "Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці".

Мерапрыемства прайшло ў знакавым месцы - Музеі Славы Магілёўшчыны ў Буйнічах.

На парадку дня стаялі пытанні, якія датычацца захавання гістарычнай памяці. Таксама маладыя ўдзельнікі заклікалі сучаснікаў змагацца з фальсіфікацыяй, размаўляць з астатнімі ветэранамі і захоўваць сямейныя архівы.