Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Верасень 2025 08:40

У ГрДУ імя Янкі Купалы абраны новы старшыня прафсаюзнага камітэта навучэнцаў

IMG 8776Сёння, 9 верасня, у Купалаўскім універсітэце прайшло пашыранае пасяджэнне прафсаюзнага камітэта навучэнцаў УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».

На сустрэчы разгледзелі пытанні структуры і штатнага раскладу першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў, прыём новых членаў прафсаюза і вылучэнне кандыдатаў на суісканне стымулюючых выплат ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі і Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Таксама падчас пасяджэння пачаліся калектыўныя перамовы па распрацоўцы праекта Пагаднення паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і першаснай прафсаюзнай арганізацыяй навучэнцаў універсітэта на 2026-2029 гады.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала абранне новага старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў. Ім, паводле вынікаў галасавання, стаў выпускнік факультэта біялогіі і экалогіі Вадзім Гунько. Рэктар універсітэта Ірына Кітурка шчыра павіншавала новага старшыню з абраннем на адказную пасаду.

- Я шчыра ганаруся тым, што Ваша станаўленне як прафесіянала звязана з нашым універсітэтам, - адзначыла Ірына Фёдараўна.