Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 11 Верасень 2025 10:44

Купалавец узнагароджаны юбілейным медалём «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў»

DSC 388910 верасня адбылося пасяджэнне Гродзенскага абласнога Савета ветэранаў. Удзел у мерапрыемстве прыняў дацэнт кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў Андрэй Лушнеўскі.

Падчас пасяджэння калегам прадставілі новага намесніка ваеннага камісара Гродзенскай вобласці – палкоўніка Віталя Дакучаева.

Далей палкоўнік уручыў юбілейны медаль «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» дацэнту ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Андрэю Лушнеўскаму за яго значны ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ганарыцца сваімі выкладчыкамі, жадае ім поспехаў і прафесійнага росту.

.

 

»