Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Верасень 2025 11:51

Купалаўцы - пераможцы Міжнароднага турысцкага злёту студэнтаў

photo 2025 09 15 11 36 1714 верасня ў Жорнаўцы Бярэзінскага раёна завяршыўся Студэнцкі турзлёт Саюзнай дзяржавы і Рэспубліканскага турысцкага злёту студэнтаў Рэспубліканскай універсіяды-2025 у рамках Міжнароднага маладзёжнага адукацыйна-гістарычнага лагера "На Бярэзіне". Удзел у мерапрыемствах прыняла і каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Арганізатарам злёту з'яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На працягу чатырох дзён дзевяць каманд з Беларусі і шэсць з Расіі паказвалі свае сілы ў інтэлектуальных, творчых і спартыўных спаборніцтвах. Ім трэба было праявіць цягавітасць і стратэгічнае мысленне ў конкурсе па спартыўным арыентаванні, паказаць свае навыкі ў пешаходным, веласіпедным і водным турызме, інтэлект - у конкурсе знаўцаў "80 старонак гісторыі Вялікай Перамогі", творчыя здольнасці падчас прадстаўлення каманд, конкурсе турысцкай песні і многае іншае. Адной са знакавых падзей турзлёту стаў адкрыты дыялог "Рэалізацыя студэнцкіх ініцыятыў у сферы адукацыйнага і спартыўнага турызму", у якім прынялі ўдзел начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Сіманоўская і намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Лідзія Жур.

Падчас напружанай барацьбы каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стала пераможцам у агульнакамандным заліку. Віншуем купалаўцаў з заслужанай перамогай!