Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 18 Верасень 2025 14:11

Запрашаем купалаўцаў далучыцца да мерапрыемстваў "Дня без аўтамабіля"

22 верасня ў Гродне адбудзецца "Дзень без аўтамабіля". Гэта мерапрыемства з'яўляецца адным з найважнейшых экалагічных святаў і накіравана на выхаванне беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, прапаганду экалагічна дружалюбнага ладу жыцця і вырашэння экалагічных праблем сучаснага грамадства.

У рамках "Дня без аўтамабіля" ў горадзе Гродна запланавана правядзенне маштабнага велапрабегу для веласіпедыстаў-аматараў па маршруце: помнік вязням Шталага-324 - вул. Вольгі Соламавай - вул. Чырвонапартызанская - вул. Леванабярэжная (сквер). Пачатак велапрабегу 22.09.2025 у 14.00.

Далей удзельнікаў мерапрыемства чакае закладка алеі пад сімвалічнай назвай "Пакінь аўтамабіль дома - пасадзі дрэва". Пасля жыхароў і гасцей горада ў скверы на вуліцы Леванабярэжнай чакае насычаная забаўляльная праграма: святочны канцэрт, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы, конкурсы і шмат іншага.

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у мерапрыемствах!

 

безавто