Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Верасень 2025 11:41

У Купалаўскім універсітэце вызначылі прызёраў спаборніцтваў па міні-футболе сярод жаночых каманд

51670 1822-23 верасня прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод жаночых каманд у праграме круглагадовай спартакіяды-2025/2026. Удзел у паядынках узялі 10 каманд факультэтаў універсітэта.

На працягу двух дзён дзяўчаты паказвалі свой спрыт, цягавітасць і ўменне працаваць у камандзе.

Па выніках напружанай барацьбы трэцяе месца заваявала каманда інжынернага факультэта. Другое месца ў факультэта біялогіі і экалогіі. Пераможцам спаборніцтваў стала каманда юрыдычнага факультэта.

Прыз у намінацыі «лепшы гулец» дастаўся студэнтцы 3 курса юрыдычнага факультэта Лізавеце Шчарбук. Лепшым варатаром стала студэнтка 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі Дар'я Лапцева. Званне «лепшы нападаючы» атрымала студэнтка 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі Маргарыта Крыштопік. У намінацыі "лепшы абаронца" роўных не было студэнтцы 3 курса інжынернага факультэта Паліне Сульжыцкай.

Віншуем купалаўцаў і жадаем далейшых спартыўных перамог!