Арганізатарамі сустрэчы выступіла сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы.
Перад купалаўцамі выступіў намеснік начальніка Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Уляшка. Спікер расказаў аб правілах паводзін пры пагрозе насілля ў дачыненні да непаўналетніх, а таксама аб спосабах прафілактыкі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці. Акрамя таго, у ходзе сустрэчы навучэнцы змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць.