Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Кастрычнік 2025 10:24

Запрашаем купалаўцаў далучыцца да каманды па танцавальнай аэробіцы

Калі вы маеце досвед у танцах, гімнастыцы, акрабатыцы, аэробіцы ці стэп-аэробіцы і гарыце жаданнем працягнуць займацца нават ва ўніверсітэце, ГрДУ імя Янкі Купалы дае вам гэтую магчымасць.

Купалаўскі ўніверсітэт праводзіць адбор для фарміравання зборнай каманды па танцавальнай аэробіцы для ўдзелу ў Рэспубліканскай універсіядзе.

Конкурс пройдзе 11 кастрычніка ў 10:00 у фітнес-клубе «Усход» па адрасе: пр. Касманаўтаў, 41/7. З сабой трэба ўзяць спартыўную форму і абутак.

Не прапусціце шанец праявіць сябе!

 

5393149301141665066