Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 07 Кастрычнік 2025 12:28

Вызначаны пераможцы спартакіяды ГрДУ імя Янкі Купалы па міні-футболе

51829 8У рамках праграмы круглагадовай спартакіяды 2025/2026 з 29 верасня па 6 кастрычніка ў Купалаўскім універсітэце прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе паміж факультэтамі.

У выніку напружанай барацьбы пераможцам стала каманда факультэта фізічнай культуры, прадэманстраваўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі. Другое месца заваявала каманда фізіка-тэхнічнага факультэта, паказаўшы зладжаную працу. Трэцяе месца заняла каманда юрыдычнага факультэта, якая праявіла волю да перамогі.

Лепшым гульцом спартакіяды стаў студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Мікіта Сідаровіч, паказаўшы добрую тэхніку і выдатнае разуменне гульні. Лепшым варатаром стаў студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Уладзіслаў Наўгародскі, прадэманстраваўшы выдатную рэакцыю. Лепшым абаронцам за ўражлівыя абарончыя навыкі прызналі Кірылу Сідаровіча, студэнта 5 курса інжынернага факультэта. Студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Гізоўскі Артур вызначыўся сваёй хуткасцю і стаў лепшым нападаючым спартакіяды.

Віншуем пераможцаў спаборніцтваў і лепшых ігракоў з заслужанымі ўзнагародамі!