Мэта дадзеных акцый - стварэнне спрыяльнага псіхалагічнага клімату сярод навучэнцаў, фарміраванне пазітыўнага мыслення і добразычлівага стаўлення адзін да аднаго. Мерапрыемства прайшло ў інтэрнатах №2 і №3 Студэнцкага гарадка, дзе студэнты ўдзельнічалі ў розных актыўнасцях: дзяліліся добрым настроем, выказвалі свае эмоцыі ў малюнках-смайліках у рамках экспрэс-дыягностыкі і пісалі цёплыя пажаданні адзін аднаму. Такія простыя жэсты садзейнічалі стварэнню атмасферы ўзаемаразумення і падтрымкі.
У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі ад спецыялістаў карысныя парады па падтрыманні псіхічнага здароўя. Гэтыя акцыі сталі выдатнай пляцоўкай для павышэння дасведчанасці аб псіхічным здароўі і ўмацавання ўніверсітэцкай супольнасці.
Дарагія купалаўцы, памятайце, што псіхічнае здароўе - гэта аснова не толькі паспяховага навучання, але і паўнавартаснага жыцця.