Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 10 Лістапад 2025 09:06

У Купалаўскім універсітэце стартуе анлайн-віктарына «РЭКАНСТРУІРУЕМ РЭВАЛЮЦЫЙНАЕ МІНУЛАЕ»

IMG 4201З 6 па 16 лістапада ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае праверыць свае веды ў анлайн-віктарыне «РЭКАНСТРУІРУЕМ РЭВАЛЮЦЫЙНАЕ МІНУЛАЕ». Мерапрыемства прысвечана 108-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Менавіта з гэтай даты 1917 года адкрылася новая старонка ў гісторыі Беларусі. З гэтай датай мы звязваем перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія да цяперашняга часу працягваюць заставацца прадметам асаблівага гонару.

Прайсці віктарыну можна па спасылцы з выкарыстаннем парольнага доступу. Для выканання заданняў віктарыны ўдзельніку трэба зайсці на тэставую платформу пад сваім карпаратыўным лагінам і паролем. 

Пераможцамі віктарыны стануць удзельнікі, якія правільна адкажуць на 80-100 працэнтаў пытанняў.

Запрашаем купалаўцаў прадэманстраваць свае веды!