У снежні 2025 года ў выдавецтве г. Ташкента «PagesPrint» выйшла ў свет калектыўная манаграфія «Метады і прыёмы фарміравання ўменняў і навыкаў сістэмнага мыслення і творчых здольнасцей у навучанні». Аўтары манаграфіі - доктара педагагічных навук, прафесара Т.Т. Галіеў (Казахстан), В.П. Таранцей (Беларусь), Б.Х. Хаджаеў (Узбекістан), доктар навук (PhD) у галіне прафесійнага навучання Г.О. Ісакава.
У манаграфіі прадстаўлены схемы і апісанне метадаў і прыёмаў фармавання ўменняў і навыкаў сістэмнага мыслення і сістэмнага падыходу ў пазнавальнай і іншай дзейнасці, а таксама творчых здольнасцяў у навучанні.
Уключаны ў манаграфію змястоўны матэрыял прайшоў шырокую навуковую і дыдактычную апрабацыю ў шэрагу ВНУ Беларусі, Казахстана і Узбекістана.
Навуковае выданне адрасуецца выкладчыкам, навучэнцам, даследчыкам у галіне адукацыі, а таксама ўсім зацікаўленым асобам.
У бліжэйшы час з манаграфіяй можна будзе азнаёміцца ў навуковай бібліятэцы Купалаўскага ўніверсітэта.
