Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 31 Снежань 2025 13:49

ФОТАФАКТ: у Купалаўскім універсітэце прайшла акцыя ў гонар пярэдадня Новага года

Сёння раніцай фае галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ахутала атмасфера свята і настальгіі 90-х. Студэнты, выкладчыкі і работнікі ўніверсітэта прынялі ўдзел у навагодняй акцыі "Новы год скрозь часы", якая пагрузіла іх у атмасферу Новага года 90-х гадоў. Купалаўцы атрымалі магчымасць напісаць свае пажаданні на будучы 2026 год і сустрэцца з галоўнымі чараўнікамі свята - Дзедам Марозам і Снягуркай, які не пакінулі ўдзельнікаў без салодкага падарунка.