Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі ў маладзёжным асяроддзі дыпламатычнай службы і адбору найбольш таленавітых і матываваных студэнтаў у якасці кандыдатаў на працу ў МЗС. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь узростам да 27 гадоў.
Каб стаць удзельнікам, неабходна зрабіць рэпост паста з хэштэгам #МЗС Беларусі, падрыхтаваць і накіраваць у асабістыя паведамленні ў афіцыйныя акаўнты МЗС Беларусі ў Facebook, Instagram, Укантакце альбо на электронную пошту konkurs@mfa.gov.by эсэ на тэму «Чаму я хачу стаць дыпламатам». У эсэ трэба адлюстраваць свой погляд на дыпламатычную службу, яе значэнне ва ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці, бачанне сваіх мэт як будучага дыпламата. Таксама да эсэ неабходна прыкласці скан ці фота падпісанай заяўкі, запоўненай у вольнай форме з адлюстраваннем у ёй наступнай інфармацыі: ВНУ, факультэт, спецыялізацыя, якія вывучаюцца мовы, ПІБ, паштовы адрас, тэлефон, e-mail, «Я прымаю ўмовы конкурсу «Хачу быць дыпламатам», «Я даю згоду на збор, захоўванне і выкарыстанне персанальных дадзеных у мэтах конкурсу», дата запаўнення і подпіс.
Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе эсэ-работ з'яўляецца падпіска на акаўнты МЗС Беларусі ў Facebook, Instagram і Укантакце.
Пераможцы і лаўрэаты конкурсу атрымаюць магчымасць прайсці практыку ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь і прыняць удзел у штогадовым семінары-практыкуме для маладых дыпламатаў.
Больш падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана ў сацыяльных сетках Міністэрства замежных спраў.
Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел!
Клуб маладых дыпламатаў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь разам з партнёрамі аб'яўляе аб запуску пятага юбілейнага конкурсу эсэ-работ «Хачу быць дыпламатам». Мерапрыемства будзе праходзіць з 22 студзеня па 1 сакавіка.