Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 09 Сакавік 2026 16:56

Купалаўскі ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў 2026 года

5294516416574854226Стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў 17 Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў, арганізатарамі якога выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі, БРСМ і Беларускі інавацыйны фонд.

У рамках конкурсу ўдзельнікі змогуць прэзентаваць ідэі шырокай грамадскасці; наведаць семінары-трэнінгі з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, бізнес-планаванні; атрымаць адзнаку экспертаў; стаць уладальнікам прэміі; атрымаць сертыфікат для далейшай камерцыялізацыі праектаў.

Конкурс будзе праходзіць у дзвюх намінацыях: «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект»". Пасля адборачнага этапа аўтары 40 распрацовак прымуць удзел у фінальным этапе, дзе вызначаць пераможцаў, якім будуць уручаны дыпломы і прэміі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 1 жніўня даслаць заяўку, пашпарт інавацыйнага праекта, бізнес-план або тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, а таксама стратэгію камерцыялізацыі.

Палажэнне і формы дакументацыі размешчаны на сайце. Дадатковую інфармацыю можна даведацца ў Белінфондзе па тэлефонах +375172708429, +375295775689 або па e-mail: rkip@belinfund.by.