Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 08 Жнівень 2025 11:59

Купалаўцы прымаюць удзел у Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "У школу з Добрым Сэрцам"

5233377814810588154Акцыя праводзіцца штогод з 1 жніўня да 15 верасня. Яе арганізатарам традыцыйна выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Перад пачаткам навучальнага года валанцёры руху арганізуюць у гандлёвых цэнтрах, грамадскіх месцах з вялікай праходнасцю, тэрытарыяльных камітэтах саюза моладзі пункты збору канцылярскіх і спартыўных прылад, навучальных дапаможнікаў, школьнага адзення, абутку і іншых неабходных рэчаў. Усе сабраныя рэчы будуць перададзены маючым патрэбу шматдзетным і няпоўным сем'ям, сем'ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, а таксама дзіцячым інтэрнатным установам.

Прыняць удзел у акцыі можа кожны жадаючы, наведаўшы адзін з пунктаў збору: унутраная паркоўка ГЦ "OldCity" - вул.Дубко, 17 (кожную сераду і пятніцу з 15.00 да 17.00) або Гродзенскі гарадскі камітэт ГА "БРСМ"  – пл.Тызенгаўза, 4/15 (з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 16.00).

Запрашаем купалаўцаў далучыцца да збору і падтрымаць тых, хто жыве ў нястачы.