Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 30 Красавік 2025 14:39

Купалаўцы, не ўпусціце шанц прыняць удзел у конкурсе бізнес-ідэй!

идеиГродзенскі аблвыканкам запусціў абласны конкурс бізнес-ідэй, які адкрыты для навучэнцаў старэйшых за 14 гадоў з сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў, студэнтаў каледжаў і вышэйшых навучальных устаноў, а таксама для індывідуальных прадпрымальнікаў (зарэгістраваных не больш за 3 гады таму).

Удзельнікі павінны  падаць заяўку і прадставіць прэзентацыю (PowerPoint) з апісаннем сваёй бізнэс-ідэі да 5 мая 2025 года. Тэматыка бізнес-ідэй не абмежавана, але кожны ўдзельнік можа прапанаваць толькі адну ідэю. Конкурс адкрыты як для індывідуальных удзельнікаў, так і для каманд да 3 чалавек.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў маі 2025 года. Пераможцаў чакаюць грашовыя прызы!

Дадатковая інфармацыя даступная ўІнструкцыі.