Спаборніцтвы сабралі наймацнейшыя студэнцкія каманды краіны. Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі і волю да перамогі, заваяваўшы 1 месца. У напружанай барацьбе сярэбраным прызёрам стала каманда Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Трэцяе месца заняў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Віншуем з заслужанай перамогай!