Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 07 Кастрычнік 2025 16:20

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у міжнародным Маладзёжным форуме СНД і ЕАЭС

5400354001406524755Мерапрыемства праходзіла з 1 па 3 кастрычніка ў Мінску, стаўшы працягам ініцыятывы, рэалізаванай Кыргызскай Рэспублікай у 2022 годзе і Расійскай Федэрацыяй у 2023 годзе.

Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты-замежнікі з Азербайджанскай Рэспублікі: студэнты факультэта эканомікі і кіравання Ясаф Нагіеў і Эльвіна Абілгасанава, студэнт юрыдычнага факультэта Сархан Ісаеў, студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Джашгун Байрамаў і студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Рамал Гараеў.

У рамках насычанай праграмы купалаўцы прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да стэлы «Мінск – горад-герой», адкрыцці Маладзёжнага форуму СНД і ЕАЭС і вэбінары «Штучны інтэлект  – магчымасць/пагрозы».

Мэтай форуму стала аб'яднанне моладзі СНД для абмену думкамі, вопытам і сумеснай работы над вырашэннем актуальных праблем, а таксама фарміраванне канкрэтных мер па пераадоленні бар'ераў у развіцці маладзёжнага супрацоўніцтва на прасторы СНД і ЕАЭС.