Арганізатарамі форуму выступіла Міністэрства маладзёжнай палітыкі Ніжагародскай вобласці, аўтаномная некамерцыйная арганізацыя распрацоўкі і рэалізацыі праектаў у сферы сям'і і дзяцінства «Дыялог», Ніжагародская абласная грамадская арганізацыя «Сямейны цэнтр «АДА», маладзёжны цэнтр «Вышыня».
Мерапрыемства было арганізавана ў рамках нацыянальнага праекта «Моладзь і дзеці» і сабрала больш за 200 удзельнікаў і экспертаў з Беларусі і Расіі для абмеркавання актуальных пытанняў камунікацыі ў сям'і, на працы і ў грамадстве. Цэнтральнай падзеяй форуму стала прэзентацыя аўтарскага праекта сям'і купалаўцаў – каманднай інтэлектуальнай гульні «Сямейны квіз», якая накіравана на павышэнне прэстыжу маладой сям'і і папулярызацыю ведаў у галіне дэмаграфіі, дзяржаўнай падтрымкі, сямейнай псіхалогіі і права.
Яўген Вярбіцкі цяпер навучаецца ў магістратуры на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы і служыць у міліцыі, а Вера Мартынава пасля заканчэння Купалаўскага ўніверсітэта працуе ў Мінскай рэгіянальнай мытні.
Праект атрымаў высокую ацэнку журы і ўжо ў наступным годзе будзе рэалізаваны на ўзроўні Саюзнай дзяржавы.