Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Кастрычнік 2025 16:44

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла нарада загадчыкаў кафедр

IMG 901820 кастрычніка пад кіраўніцтвам рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітуркі адбылася нарада загадчыкаў кафедраў, на якой былі абмеркаваны пытанні развіцця запатрабаваных і перспектыўных прафесій.

У ходзе нарады з дакладам аб развіцці спецыяльнасці «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя» выступіў загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Канстанцін Карпінскі. Загадчык кафедры лагістыкі і метадаў кіравання Вадзім Хартоўскі выступіў з дакладам аб развіцці спецыяльнасці «Транспартная лагістыка». На нарадзе таксама быў прадстаўлены даклад начальніка цэнтра развіцця кар'еры Ірыны Карлюковай аб задачах кафедр па забеспячэнні размеркавання выпускнікоў.