Па выніках удзелу Дыпломам І ступені ў намінацыі "Экалогія і нацыянальная бяспека" ўзнагароджаны Кадач Канстанцін Дзмітрыевіч за праект "Утылізацыя спецыфічных адходаў шкла як аснова эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь".
Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі "Экалогія і нацыянальная бяспека" адзначаны Блажэвіч Мікіта Аляксандравіч, Мішкін Аляксандр Міхайлавіч, Бінгялітэ Эвеліна з праектам "Шчэбень з бетоннага лому як альтэрнатыва для атрымання бетону без павышэння нагрузкі на экалогію".
Віншуем з перамогай у намінацыі і жадаем далейшых поспехаў!
*Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з ТАА «Музычная медыякампанія».
Мэта конкурсу - фарміраванне ў навучэнцаў патрыятызму, любові і павагі да сваёй Айчыны, актыўнай жыццёвай пазіцыі, паспяховай прафесійнай самарэалізацыі, павышэння іміджу прафесійнай адукацыі, папулярызацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.