Мерапрыемства пачалося з цёплых пажаданняў выпускнікам ад рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка:
– Я жадаю вам, каб на вашым шляху ўсё склалася. Памятайце, што самае галоўнае ў жыцці - гэта каханне. Усё трэба рабіць з любоўю: любіць сваю Радзіму, любіць сям'ю, любіць сябе, любіць сваю прафесію - усё трэба рабіць з любоўю. Але ўсё трэба рабіць і з верай - з верай у сябе і ўласныя сілы. Нават калі навакольныя перастануць у вас верыць, вы верце ў сябе. Вера, надзея і любоў дапамогуць вам у вашым жыцці. Упэўнена, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы будзе ганарыцца вамі і вашымі поспехамі на працоўных месцах.
Таксама выпускнікоў павіншаваў начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні, дзяржаўны саветнік мытнай службы ІІІ рангу, Аляксандр Піхун. Ён адзначыў важнасць новага этапа ў жыцці выпускнікоў, пажадаў ужо дыпламаваным спецыялістам невычэрпнай жыццёвай энергіі, моцнага здароўя і стаць сапраўднымі патрыётамі нашай краіны.
За сваю ўпартую працу дыпломамі з адзнакай былі ўзнагароджаны 17 студэнтаў.
Віншуем выпускнікоў з новым этапам у жыцці!