Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 29 Кастрычнік 2025 14:54

На Савеце ўніверсітэта павіншавалі супрацоўнікаў і партнёраў з высокімі дасягненнямі

IMG 9339Сёння, 29 кастрычніка, на пасяджэнні Савета ўніверсітэта ўшаноўвалі супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы і партнёраў за высокія прафесійныя дасягненні і ўклад у развіццё ВНУ.

Атэстат прафесара па спецыяльнасці "Мастацтвазнаўства" ўручылі прафесару кафедры музычнага мастацтва, доктару мастацтвазнаўства Інэсе Двужыльнай.

Ганаровай Граматай адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у забеспячэнне падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне біялогіі ўзнагародзілі Алену Хільмановіч, вядучага спецыяліста дэканата факультэта біялогіі і экалогіі.

Дыплома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за высокія дасягненні па развіцці інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў былі ўдастоены намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце філалагічнага факультэта Вольга Будзеніс і дацэнт кафедры электратэхнікі і электронікі, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Вольга Жарнова.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за плённае супрацоўніцтва і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё практыка-арыентаванай адукацыі ўзнагароджана Алена Адамовіч, дырэктар ДУА «Гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна».

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за ўдасканаленне адукацыйнага працэсу, рэалізацыю перспектыўных напрамкаў развіцця Лідскага каледжа, прафесіяналізм і адданасць сваёй прафесіі ўзнагароджаны загадчык будаўнічага аддзялення Лідскага каледжа Тадэвуш Валюкевіч.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за шматгадовую працу, значныя дасягненні ў вучэбнай і вучэбна-метадычнай рабоце ўзнагароджана Алена Нялепка, дацэнт кафедры замежных моў, кандыдат філалагічных навук.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў удастоены Сяргей Рыбчанка, вядучы спецыяліст аддзела бяспекі, і Ганна Шуневіч, спецыяліст па кадрах 1 катэгорыі аддзела кіравання персаналам.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за шматгадовую добрасумленную працу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, важкі асабісты ўклад у развіццё сістэмы дадатковай адукацыі дарослых у Гродзенскім рэгіёне быў узнагароджаны Мікалай Шаптыкін, спецыяліст 1 катэгорыі вучэбна-метадычнага аддзела Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы выказвае падзяку ўсім супрацоўнікам і партнёрам за адданасць справе, прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё ўніверсітэта!