У конкурсе прынялі ўдзел каманды фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, філалагічнага факультэта і факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.
Першы этап конкурсу прайшоў у фармаце інтэлектуальнай віктарыны, якая ўключала ў сябе турнір «Кулінарны эрудыт», конкурс капітанаў «Экзамен у кулінарнай школе» і гульня «Адгадай страву». Дзеці адказалі на пытанні аб нацыянальных кулінарных стравах краін свету, а таксама праверылі сябе на веданне рэцэптаў нацыянальнай беларускай кухні.
Другім этапам конкурсу стала кулінарнае спаборніцтва «Дэсерты народаў свету». Каманды спаборнічалі ў кулінарных баталіях, здзіўлялі журы навыкамі афармлення і прэзентацыі страў. Так, купалаўцы прыгатавалі шакаладнае пірожнае «Браўні», тварожаны дэсерт «Беларускi скарб», блінцы з яблычным дэсертам, мармуровае шакаладнае печыва і японскі дэсерт «Моці».
Конкурс прайшоў не толькі цікава і весяла, але і смачна.
Па выніках конкурсу журы вызначыла пераможцу - ім стала каманда факультэта біялогіі і экалогіі.
Мерапрыемства было арганізавана ў рамках Тыдня студэнцкага супраўлення ў Купалаўскім універсітэце.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі фізіка-тэхнічны факультэт сумесна з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і інтэрнатам №6.-0bf0848c6d.jpg)






-6ce8a36f6b.jpg)
-483516850c.jpg)
-8801298650.jpg)
-3ce41fbca0.jpg)

-395fcc037c.jpg)
-08679176b5.jpg)
