Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 10 Кастрычнік 2025 11:53

ФОТАФАКТ: купалаўцы добраўпарадкоўваюць тэрыторыю, прылеглую да ГрДУ імя Янкі Купалы

8 кастрычніка ў рамках Года добраўпарадкавання студэнты і супрацоўнікі факультэта матэматыкі і інфарматыкі арганізавалі працоўную акцыю па ператварэнні тэрыторыі, прылеглай да помніка-бюсту выбітнаму паэту Янку Купалу: прыбралі сухое лісце, пачысцілі бардзюры і падмялі дарожкі.

Акцыя наглядна прадэманстравала згуртаванасць, сацыяльную адказнасць і клопат студэнтаў аб культурных каштоўнасцях.

Нагадаем, 2025 год аб'яўлены ў нашай краіне Годам добраўпарадкавання і накіраваны на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага і эстэтычнага асяроддзя, а таксама на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, дарог і тэрыторый праз агульныя намаганні дзяржавы і грамадзян.