Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 30 Чэрвень 2026 08:37

Купалаўцы запрашаюцца прыняць удзел у святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня ўся краіна адзначыць юбілейны, 35-ты Дзень Незалежнасці. У гонар гэтага ў Гродне пройдзе маштабная праграма святочных мерапрыемстваў, у якой зможа ўзяць удзел кожны.

Пачнецца святкаванне з патрыятычных мерапрыемстваў. У 11:00 у парку Жылібера пройдзе цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым удзельнікі пройдуць урачыстым шэсцем з парадам аўтаплатформ па галоўных вуліцах Гродна і прымуць удзел ва ўрачыстым мітынгу "Радзіма мая дарагая!".

Пасля афіцыйнай часткі гасцей свята чакаюць выстава сучасных і рэтрааўтамабіляў, а таксама ваеннай тэхнікі на плошчы Тызенгаўза. На плошчы Леніна адбудзецца святочны канцэрт з удзелам калектываў і выканаўцаў з Гродна, Мінска і Расіі. Таксама ўдзельнікаў мерапрыемства чакаюць выступленні дзіцячых і ветэранскіх калектываў, інтэрактыўныя праграмы, спартыўныя і забаўляльныя пляцоўкі, майстар-класы, тэматычныя зоны МНС, Гродзенскай пагранічнай групы і Дэпартамента аховы, а таксама панарама арт-пляцовак "Шчаслівая жанчына - сіла краіны". Акрамя таго, у рамках свята можна будзе паглядзець і набыць вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, яскрава правесці час на фестывалі фарбаў.

Душэўным і маляўнічым заканчэннем свята стануць рэспубліканская акцыя «Праспяваем Гімн разам» і маштабны феерверк.

Запрашаем купалаўцаў далучыцца да агульнага свята і разам адсвяткаваць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

 

5336870399045736993