Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 09 Ліпень 2026 13:11

Купалаўскі ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у навуковай канферэнцыі

IMG 911429-30 кастрычніка 2026 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе ІІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "Маладзёжная палітыка і выхаванне ў сучасных умовах".

Спецыялісты ў сферы маладзёжнай палітыкі, арганізатары ідэалагічнай і выхаваўчай работы, а таксама студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя з Рэспублікі Беларусь і замежных краін могуць прыняць удзел у наступных секцыях:

– Моладзь у інфармацыйным свеце: сучасныя рэаліі і выклікі;

– светапоглядныя асновы выхавання моладзі;

– Сучасная моладзь: сацыялагічны партрэт і падыходы да выхавання;

– Моладзь як суб'ект сацыяльнага ўзаемадзеяння: праблемы і перспектывы;

– Моладзевая палітыка і выхаванне ў сучасных умовах: студэнцкі погляд (секцыя для студэнтаў).

Мовы канферэнцыі – руская, беларуская, англійская. Для ўдзелу неабходна да 11 верасня 2026 года ўключна падаць заяўку, рэгістрацыйную форму і матэрыялы выступлення. Дакументы прымаюцца ў двух фарматах: у электронным выглядзе на адрас uvr@grsu.by і ў друкаваным (з подпісам аўтара) па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 224. Падрабязнасці даступныя ў інфармацыйным лісце па спасылцы.

Жадаем поспехаў і чакаем вашых навуковых адкрыццяў!