На пряцягу чатырох дзён супрацоўнікі ўніверсітэта і каледжаў дэманстравалі свае навыкі ў розных відах спорту. Прайшлі спаборніцтвы па настольнаму тэнісу, дартсу, валейболу, бадмінтону, шахматам, баскетболу, шашкам і міні-футболу. У ролі суддзяў былі выкладчыкі факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта.
Акрамя таго, сёння, у 16:00 адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання каманд-пераможцаў, з якімі можна будзе пазнаёміцца па спасылцы.