Версия для печати
Понедельник, 23 июня 2025 16:15

Славістыка без межаў: стажыроўка студэнтаў МДУ імя М.В. Ламаносава ў Гродне

IMG 9123З 23 чэрвеня на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы пачалася стажыроўка студэнтаў-славістаў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава.

На працягу тыдня ўдзельнікі змогуць акунуцца ў вывучэнне параўнальнай граматыкі беларускай, рускай і славянскіх моў, а таксама пазнаёміцца з гісторыяй славянскіх літаратур і паўдзельнічаць у тэматычных занятках па беларускай мове.

Акрамя гэтага, для студэнтаў падрыхтавана разнастайная культурная праграма: запланаваны экскурсіі па ўніверсітэце і гістарычным цэнтры Гродна, наведванне гарадскіх музеяў, выязная экскурсія па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Элізы Ажэшкі. Таксама ўдзельнікі змогуць атрымаць асалоду ад паездкі па маляўнічым маршруце Навагрудак – Завоссе – возера Свіцязь.

Гэты тыдзень абяцае стаць не толькі адукацыйным, але і напоўненым новымі адкрыццямі і ўражаннямі! Студэнты змогуць паглыбіць свае веды, усталяваць міжнародныя сувязі, абмяняцца вопытам з калегамі і пагрузіцца ва ўнікальную атмасферу беларускай культуры. Арганізатары ўпэўненыя, што дадзенае мерапрыемства стане важным крокам у прафесійным станаўленні будучых філолагаў і адкрые перад імі новыя гарызонты ў вывучэнні славістыкі.