Версия для печати
Четверг, 19 февраля 2026 14:52

ФОТАФАКТ: студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да святкавання Дня роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Педагагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта далучыўся да свята, арганізаваўшы выставу «Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю». Свае працы на выставе прадставілі студэнты факультэта псіхалогіі і факультэта мастацтваў і дызайну.

Выстава арганізавана на базе вучэбнага корпуса № 2 па адрасе: вул. Захарава, 32.