Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 30 Май 2022 11:51

Студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць узяць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем.

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем, купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у мерапрыемствах, якія арганізуе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы сумесна з Дабрачынным фондам падтрымкі навучання і развіцця таленавітай моладзі (КНР):

 

УЗНАГАРОДЖВАННЕ І ЗААХВОЧВАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ:

  • Аўтары мастацкіх работ атрымаюць Дыпломы ўдзельнікаў мерапрыемстваў у галіне беларуска-кітайскіх гуманітарных абменаў ад Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Дабрачыннага фонду падтрымкі навучання і развіцця таленавітай моладзі і Кітайскай асацыяцыі садзейнічання развіццю культуры і дзіцячага мастацтва. Лепшыя работы будуць уключаны ў спецыялізаваны альбом маладзёжнай творчасці, выпуск якога будзе прымеркаваны да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем.
  • Лепшыя творчыя нумары будуць трансліравацца на Кітайскім адукацыйным тэлеканале (CETV), а іх аўтарам ад імя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Дабрачыннага фонду падтрымкі навучання і развіцця таленавітай моладзі і Кітайскай асацыяцыі садзейнічання развіццю культуры і дзіцячага мастацтва будуць уручаны Дыпломы ўдзельнікаў мерапрыемстваў у вобласці беларуска-кітайскіх гуманітарных абменаў.
  • Лепшыя кароткаметражныя відэа будуць трансліравацца на Кітайскім адукацыйным тэлебачанні і новай медыя-платформе Валанцёрскага цэнтра па гуманітарных абменах паміж Кітаем і іншымі краінамі, а іх аўтарам ад імя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Дабрачыннага фонду падтрымкі навучання і развіцця таленавітай моладзі  і Кітайскай асацыяцыі садзейнічання развіццю культуры і дзіцячага мастацтва будуць уручаны Дыпломы ўдзельнікаў мерапрыемстваў у галіне беларуска-кітайскіх гуманітарных абменаў.

Умовы і тэрміны ўдзелу ў конкурсах можна знайсці па спасылках вышэй.