Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 23 Сакавік 2016 08:39

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь А.А. Раўкоў упершыню наведаў ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы

13577 4Рабочая група Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Заходняга аператыўнага камандавання на чале з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь Андрэем Аляксеевічам Раўковым 22 сакавіка 2016 года наведала ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

На сустрэчы прысутнічаў рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Аляксеевіч Гачко і прарэктар Мікалай Іванавіч Войтка.

Начальнік ваеннага факультэта Лявонцій Юр'евіч Паўлаў распавёў гасцям пра структуру факультэта і яго задачах, адзначыў дасягненні курсантаў у вучэбным, навуковым, спартыўным і грамадскім жыцці ВНУ і краіны, прадставіў вынікі актыўнай прафарыентацыйнай работы. Акрамя таго, Лявонцій Юр'евіч падкрэсліў, што візітнай карткай факультэта з'яўляецца пазаштатны ўзвод Ганаровай варты - адзіны ў Гродзенскім гарнізоне.

Размаўляючы з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь Андрэем Аляксеевічам Раўковым, рэктар нашай ВНУ адзначыў паспяховае ўзаемадзеянне ваеннага факультэта з усімі структурнымі падраздзяленнямі і факультэтамі ўніверсітэта.

У канцы візіту рабочая група Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Заходняга аператыўнага камандавання на чале з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь А.А. Раўковым наведала абноўленыя класы рэчавага і харчовага забеспячэння, а таксама пазнаёмілася з матэрыяльна-тэхнічнай базай ваеннага факультэта.