У суботу, 17 кастрычніка, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы расчыніць свае дзверы для бацькоў будучых студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча даведацца больш пра магчымасці атрымання якаснай вышэйшай адукацыі. Сустрэча пройдзе па адрасе: вул. Леніна, 32 (актавая зала). Пачатак у 11.00.